IBM PC

IBM PC
IBM PC 5150
Тып Персанальны камп’ютар
Выпушчаны 12 жніўня 1981
Выпускаўся па 2 красавіка 1987
Працэсар Intel 8088, 4,77 МГц
Памяць 16–640 КБ
АС IBM BASIC / PC-DOS 1.0

IBM PC — першы масавы персанальны камп’ютар вытворчасці фірмы IBM, выпушчаны ў 1981 годзе.

Першы IBM PC меў працэсар Intel 8088 з частатой 4,77 МГц, ад 16 да 256 Кбайт аператыўнай памяці. Складаўся з гарызантальнага корпуса, з размешчанай у ім асноўнай платай, дзе змяшчалася 45 мікрасхем малой і сярэдняй ступені інтэграцыі, 10 ЗВIС — мікрапрацэсар i8088, кантролер прамога доступу да памяці i8237, кантролер перапыненняў i8259A, таймер i8254, кантролер паралельнага парта i8255A, мікрасхема запамінальнай прылады з BIOS, чатыры такія ж мікрасхемы з інтэрпрытатарам BASIC, і ад 9 да 36 мікрасхем дынамічнага АЗП 4116. У правым заднім вуглу корпусу знаходзіўся блок сілкавання з імпульсным пераўтваральнікам, а ў правай пярэдняй частцы было адведзена месца для размяшчэння аднаго ці двух дыскаводаў на гнуткіх магнітных дысках формфактара 5¼ цалі.

Мацярынская плата мадэлі 5150 мела 5 слатоў пашырэння, звычайна адно з іх было занята відэаадаптэрам, і яшчэ адно — кантролерам гнуткіх дыскаў. Для далучэння прынтара трэба было набыць адаптар паралельнага парта, а для далучэння мадэма — адаптар паслядоўнага парта. Прапаноўваліся і іншыя платы, у прыватнасці, для пашырэння аператыўнай памяці звыш 64 КБайт на мацярынскай плаце.


Developed by StudentB